nachodki.ru интернет-магазин
Понедельник, 22 Октябрь 2018

З гумарам і запалам

 

постав1

Яшчэ на пад’ездзе да мехдвара ААТ «Хацілы-агра» заўважаю, як зіхацяць на сонцы камбайны, выстраеныя ў раўнюткую лінейку на яго тэрыторыі. Амаль ля кожнага бардовага «волата» завіхаюцца юнакі і дарослыя камбайнеры — уносяць апошнія штрыхі ў гатоўнасць тэхнікі да жніва.  

На мінулым тыдні разам з выконваючай абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Веранікай Казлоўскай пацікавіцца, як працуе маладзёжны атрад памочнікаў камбайнераў, сюды завіталі і мясцовыя журналісты. Хлопцы ахвотна пагаджаюцца пагутарыць з намі, увесь час жартуюць. На пытанне, як працуецца, інтрыгуюча адказваюць: «Казаць па праўдзе?»

— Ну вядома ж! — упэўнена падбадзёрваем.

— Выдатна!

постав2

У атрадзе 11 байцоў, амаль усе — мясцовыя жыхары. Яго камандзірам з’яўляецца адзіны паўналетні з усіх хлопцаў Віталій Скрыдлеўскі, камісарам — трэцякурснік Пастаўскага дзяржаўнага каледжа Валерый Курто. Да працы студатрадаўцы прыступілі 5 ліпеня. На момант нашага візіту юнакі былі задзейнічаны на рамонце камбайнаў: мянялі масты, рэшата, бічы на барабане, правяралі тармазныя калодкі, каробку перадач. Зразумела, пад наглядам вопытных камбайнераў (яны замацаваны за кожным хлопцам) і, як высветлілася падчас размовы, — такіх жа вясёлых, як і іх падапечныя. Усе з нецярпеннем чакалі выезду на рапсавыя і збожжавыя палеткі.

Па ўсім відаць, што да байцоў студэнцкага атрада тут ставяцца добра. Але на ўсялякі выпадак, калі раптам узнікнуць якія-небудзь непаразуменні, пытанні альбо пажаданні, Вераніка Казлоўская параіла моладзі не саромецца і звяртацца непасрэдна да яе. Разам з тым яна ўпэўненая, што ніякіх пытанняў узнікнуць не павінна: райкам БРСМ мае шматгадовы станоўчы вопыт супрацоўніцтва з гаспадаркай, дзе заўсёды ідуць насустрач байцам студатрадаў. Гэтаму спрыяе ўзаемаразуменне як непасрэдна з кіраўніцтвам ААТ «Хацілы-агра», так і з сакратаром пярвічнай арганізацыі БРСМ адкрытага акцыянернага таварыства Ліліяй Запрамётавай, якая таксама курыруе і работу студэнцкіх атрадаў.

постав3

Камісар маладзёжнага атрада Валерый Курто ўладкоўваецца на час летніх канікул у гаспадарку другі год запар. Летась з братам Антонам шчыравалі на зерняскладзе, сёлета абодва — памочнікі камбайнераў, усім задаволеныя.

— Час бяжыць непрыкметна і весела. Напэўна, таму, што ў атрадзе мы ўсе равеснікі і нам ёсць пра што пагаварыць, — апавядаў Валера. — Шмат жартуем, расказваем анекдоты. Стараемся ўсяму навучыцца ў камбайнераў, якія ахвотна паказваюць і расказваюць, што і як трэба рабіць, а таксама любяць з намі і з нас пажартаваць. На заробленыя грошы планую набыць мабільны тэлефон і падрыхтавацца да новага навучальнага года ў каледжы.

Гадзіннік паказвае поўдзень — надышоў час абеду, і хлопцы дружна паехалі на веласіпедах у сталовую гаспадаркі, каб праз гадзіну зноў прыступіць да працы.  Усяго ж іх працоўны семестр прадоўжыцца 2 месяцы.

Источник Пастаўскі край

AUTOHELP

Молодёжный билет

Мы вконтакте

Счетчик